главная новости выставки Дрэвы, якія памятаюць Купалу. Выстава мастацкай фатаграфii

Дрэвы, якія памятаюць Купалу. Выстава мастацкай фатаграфii


Выстава «Дрэвы, якія памятаюць Купалу» працягвае шэраг выстаў, якiя адбылiся ў межах праекту «Падарожжа з Купалам».


Дрэвы, якія памятаюць Купалу. Выстава мастацкай фатаграфii


Яна аб’ядноўвае вядомых фатографаў, неабыякавых да абранай тэмы. У ёй прынялi ўдзел Марына Бацюкова, Вячаслаў Бахметаў, Яўген Гараўскi, Жанна Мяленцьева, Вольга Сяргеева, Альберт Цэхановiч. Прадстаўленыя серыi i асобныя здымкi, выкананыя ў ручных аўтарскiх тэхнiках друку, прысвечаны як вядомым купалаўскiм мясцiнам (Акопы, Харужанцы, Бяларучы, Карпiлаўка), так i пакуль што малавядомым  i рэдка наведваемым (Ручын, Косiна, Юзафова, Гаяны, Сёмкава).

«Дрэвы, якія памятаюць Купалу»чаму менавiта дрэвы? Час не пашкадаваў сядзiб, хат, фальваркаў, але яшчэ можна адшукаць рэшткi алей i паркаў, i старыя дрэвы, якiя здолелi перажыць катастрафiчныя падзеi гiсторыi i надвор’я. Дрэвы – дубы, лiпы, ясенi, клёны, таполi, яблынi – апетыя ў шматлiкiх радках i творах паэта.

Дрэвы як людзi – нараджаюцца,   растуць i квiтнеюць, змагаюцца з навакольнай рэчаiснасцю, цi прыстасоўваюцца да яе, старэюць i памiраюць. Як i людзей, iх могуць забiць, згвалтаваць, скалечыць, ператвараючы фантастычна прыгожую i жывую iстоту ў пачварны абрубак цi бессэнсоўны стоўб.

Але пакуль дрэва жывое, яно мае свае аблiчча, непадобнае i непаўторнае, свой характар. Кожнае распавядае сваю ўласную быль цi казку таму, хто гатовы слухаць.

Сам Купала быў вельмi здольны тое слухаць i нам  запаведаў цiкавасць i любоў да дрэваў i раслiн увогуле. Вядома, што на сваёй  дачы ў Ляўках,  на высокiм беразе Дняпра, ён насадзiў дубы.

Куратар Альберт Цехановіч,
cябра Беларускага грамадскага абъ’яднання фатографаў


Адкрыцце выставы мастацкай фатаграфii «Дрэвы, якія памятаюць Купалу» адбудзецца 19 лютага а 17-й гадзiне па адрасе г.Мiнск, вул. Янкi Купалы, 4, Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы.

Выстава працуе з 19 лютага па 6 сакавiка.


Яуген Гараускi_Харужанцы
Яуген Гараускi, Харужанцы

Альберт Цэхановiч, Ранiца у Карпiлауцы
Альберт Цэхановiч, Ранiца у Карпiлауцы

Марына Бацюкова, Бяларучы
Марына Бацюкова, Бяларучы

Вячэслау Бахметау, Дубы у скверы Я.Купалы
Вячэслау Бахметау, Дубы у скверы Я.Купалы


Дрэвы, якія памятаюць Купалу. Выстава мастацкай фатаграфii
 

Баннер

поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки Дрэвы, якія памятаюць Купалу. Выстава мастацкай фатаграфii