Баннер

главная новости выставки Любчанскі край. Людзі і час

Любчанскі край. Людзі і час


7 снежня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеi Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя  з дня нараджэння» – куратар Надзея Саўчанка. На ёй упершыню была прадстаўлена творчая спадчына вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна, побач з  невялікiм беларускiм мястэчкам Любча. Фатаграфiчны архiў Савы Сіўко – унікальная скарбніца візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў-«заходнікаў» у  20-50-е гады ХХ стагоддзя. У гiсторыi беларускай фатаграфii з’явiлася новае iмя.

Другая частка праекта – выстава «Любчанскі край. Людзі і час»– адкрылася 14 студзеня 2019 г. Яна мае мэтаю збераганне, вывучэнне фатаграфiчнай спадчыны Савы Сiўко i працяг фоталетапicу Любчанскага края, праз адкрыццё новых iмёнаў у гiсторыi беларускай фатаграфii i далучэнне сучасных аўтараў.

Любчанскі край. Людзі і час


На выставе можна пабачыць фатаграфii вядомых беларускiх фатографаў Альберта Цэхановiча, Андрэя Васкрасенскага, Марыi Банэ i Вольгi Сяргеевай, звязаных праз сроднiкаў з Любчанскiм краем, i фатографа-аматара з вёскi Нянькава Iвана  Ігнацьевіча Камара. Усе творы выкананы с выкарытаннем аўтарскiх фатаграфiчных тэхнiк.

Сваеасаблiвым цэнтрам, вакол якога будуецца экспазiцыя, з’яўляецца ўмоўны Дом фатографа, дзе на манiторы  можна ўбачыць фрагменты фотаспадчыны Савы Сiўко, а на сценах i па-за сценамi гледача сустракаюць тэмы i персанажы аўтарскiх серый.

Серыя жанравых здымкаў Альберта Цэхановiча «Людзi i час» створана под уплывам экспедыцыйных падарожжаў  па Любчанскаму краю ў пошуках сведкаў жыцця i працы фатографа  Савы Сiўко. Другая серыя прадстаўляе партрэты нашчадкаў герояў фотаздымкаў Савы Сiўко, зробленыя на фатаграфiчным фоне, адрэстаўраваным на сродкі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь мастаком-рэстаўратарам музея Юліяй Дранец.

Альберт Цэхановiч, Партрэт Юсцiны Ермак
Альберт Цэхановiч, Партрэт Юсцiны Ермак

Пад час экспедыцыйных вандровак адбылося шмат цiкавых сустрэч з вельмi каларытнымi i незвычайнымi людзьмi рознага, часам вельмi сталага ўзросту. Усiх iх яднае шчырасць, любоў да жыцця, неабыякавасць да свайго рода i края, цiкаўнасць як да гiсторыi, так i да сучаснасцi.  Напрыклад, высветлiлася, што 98-гадовы жыхар  вёскі Нянькава Іван Ігнацьевіч Камар на працягу дваццацi гадоў, з 1958 па 1979, фатаграфаваў жыхароў роднага краю. Такiм чынам, у гiсторыi беларускай фатаграфii з’явiлася яшчэ адно iмя. На выставе ён прадстаўлены серыей аўтапартрэтаў (па-сучаснаму сэлфi) i фатаграфiямi сроднiкаў i аднавяскоўцаў з маленства да сталасцi, якiя складаюць серыю пад умоўнай назвай «Стужка жыцця». Яна  ў метафарычнай форме адлюстроўвае плынь чалавечага жыцця ад нараджэння да скону.


Іван Ігнацьевіч Камар Аутапартрэт 1960
Іван Ігнацьевіч Камар, Аутапартрэт 1960

Цэнтральным персанажам фатаграфiчнай серыя «Сямейны альбом» Андрэя Васкрасенскага з’яўляецца яго сын Леў. Аўтар распявядае аб таямнiцах памяцi i радавым дрэве, частка каранёў якога па матчынай лiнii таксама схавана ў Любчанскiм краi. Серыя выканана у аўтарскай тэхнiцы гумiарабiк.

Андрэй Васкрасенскi Сямейны альбом
Андрэй Васкрасенскi, «Сямейны альбом»

Тэма твораў Марыi Банэ «Мая рака» звязана з Нёманам i памяццю. Серыя выканана ў тэхніцы цыянатыпіі - колеру неба, які падае на паверхню рачных вод. На берагах Нёмана пакаленне за пакаленнем нараджаліся і жылі  продкі Марыi, асаблівыя «рачныя» людзі, у кожным з якіх жыве дух ракі. Працуючы над тэмай, яна своеасаблiва пераасэнсавала  i аб’яднла ў адной мастацкай прасторы ўласныя дзiцячыя ўспамiны, “дарослы” вопыт i архiўныя фотаздымкi. Рака - правадыр, сувязь сям'і ў часе, у ліхалецце. Дакранаючыся яе, аўтар  дакранаецца мінулага, будучыні і адчувае сучаснасць ва  ўсёй паўнаце.

Марыя Банэ Мая Рака
Марыя Банэ, «Мая Рака»

Сённяшнi выгляд мясцiн, якiя фатаграфаваў Сава Сiўко – панарама Любчы, Крыж Пуслоўскiх i царква ў вёсцы Лаурышэва – прадстаўляюць творы Вольгi Сяргеевай.

Вольга Сяргеева, Любчанскi край

Адмыслова для выставы была створана мадэль самалёта – копiя тых, з якiмi  мы бачым хлопчыкаў на школьных здымках  Савы Сiўко 1930гг. Яе зрабiў 12-цiгадовы вучань гiмназii №75 г. Мiнска Уладзiслаў Шкадун. Гэты самалёт, як i ўзроставы дыяпазон удзельнiкаў выставы (ад дванаццацi да дзевяноста васьмi гадоў), сiмвалiзуе повязь часу i пакаленняў, мiнулага, сучаснага i будучага.

Улад Шкадун, Мадэль самалёту
Улад Шкадун, Мадэль самалёту


Абедзьве выставы можна пабачыць да 3 лютага 2019 года ў Нацыянальным гістарычным музеi Рэспублікі Беларусь па адрасе: г. Мiнск,  вул. Карла Маркса, 12, з 11 да 19 гадзiн штодзённа.

Па матэрыялах музейных экспедыцый адмыслова для гэтага выставачнага праекта быў створаны дакументальны фiльм «Сава Сіўко. Фатограф Любчанскага краю» (рэжысёр і аператар Андрэй Васкрасенскі).


Куратар  Альберт Цехановіч,
сябра Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў


Любчанскі край. Людзі і час
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки Любчанскі край. Людзі і час