главная новости выставки «Піянерская вытрымка» / выставачна-дыскусійны праект

«Піянерская вытрымка» / выставачна-дыскусійны праект


Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», фотапартал ZНЯТА, партал «Новая Эўропа» пры падтрымцы студыі італьянскай мэблі «Capolavori»
прадстаўляюць

выставачна-дыскусійны праект «Піянерская вытрымка»
куратар - Зміцер Вайноўскі

Адкрыцце: 7 чэрвеня 2013 года, 19.00
Даты
: 7-30 чэрвеня 2013 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, д. 37а)

«Піянерская вытрымка» / выставачна-дыскусійны праект

У закінутых летнікахі парках вакол нас руйнуюцца статуі піянераў і піянерак. Яны зарастаюць нерадзімымі плямамі моху, па слаях выцвілай фарбы на іх тварах чытаецца ўзрост, а расколіны па ўсім целе кажуць пра «піянерскую старасць». Углядаючыся ў гэтыя аб'екты, мы бачым штосьці большае – характар і гісторыю – бачым, як руйнуецца наша агульнае «камунальнае цела часу».

Мэта праекта: стварыць дыскусійную пляцоўку і на прыкладзе тыпавога аб'екта эпохі пераасэнсаваць калектыўнае мінулае, паглыбіць і пашырыць сёняшні вопыт.

Праграма мерапрыемстваў праекта

6 чэрвеня,17:00
Круглы стол «Навошта нам успаміны пра савецкае мінулае?» з удзелам арганізатараў праекта, журналістаў і ўсіх жадаючых.
Мадэратар: філосаф, рэдактар «Новай Эўропы» В. Шпарага

7 чэрвеня, 19.00
Урачыстае адкрыцце выставы

11 чэрвеня, 19:00
Лекцыя «Набліжаецца эра светлых гадоў...: генеалогія піянерскай маралі ў савецкім кінематографе»
Н. Дзянішчык, культуролаг, выкладчык ЕГУ

12 чэрвеня, 19:00
Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг» «Новы ГуліверГ (рэж. А. Птушко, 1935 год).
Каментары В. Раманавай (к. філалагічных навук, культуролаг) і Н. Дзянішчык.

13 чэрвеня, 19:00
«Калектыўная бяседа» – нефармальная сустрэча-дыялог з людзьмі старэйшага пакалення, пры садзейнічанні феміністычнай ініцыятывы «Гендэрны маршрут» сумесна з АА «Радзіслава». Ідэя дыялогу пакаленняў з'яўляецца спробай набліжэння нашага гістарычнага мінулага праз размовы з пенсіянерамі. Мэта экскурсіі – знаёмства з выставай «Піянерская вытрымка» і яе сумеснага абмеркавання ў працэсе бяседы – пераадолець сацыяльнае выключэнне пажылых людзей з публічных месцаў Мінска, аднавіць справядлівасць і наладзіць камунікатыўнае ўзаемадзеянне.

17 чэрвеня, 19:00
Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг»
Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

19 чэрвеня, 19:00
Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг»
Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

20 чэрвеня, 19:00
Лекцыя «Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?»
А. Братачкін (гісторык, рэдактар «Новай Эўропы»). Падчас лекцыі ў папулярнай форме будуць разгледжаны некаторыя праблемы, якія ўзнікаюць у працы з савецкім мінулым Беларусі.

24 чэрвеня, 19:00

Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг»
Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

25 чэрвеня, 19:00
Даклад і дыскусія «Ідэалы добрасуседства: піянеры і мы»
В. Шпарага (філосаф, рэдактар «Новай Эўропы», дацэнт ЕГУ). У дакладзе і падчас дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць розныя мадэлі добрасуседства і сяброўства, як яны разумеліся і якімі былі ў савецкі час, а таксама як іх разумець і якімі яны могуць быць сёння.

26 чэрвеня, 19:00
Паказ фільма з праграмы «Перад абліччам сваіх таварышаў...: пра жыццё піянераў у савецкім кіно 1930-1980-х гг»
Каментары В. Раманавай і Н. Дзянішчык.

27 чэрвеня, 17:00
Выніковая дыскусія

«Піянерская вытрымка» на facebook >>>

Крынiца: znyata.com

абмеркаваць на форуме zнята


«Піянерская вытрымка» / выставачна-дыскусійны праект
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки «Піянерская вытрымка» / выставачна-дыскусійны праект