Баннер

главная новости выставки Фотавыстава «Родны склон»

Фотавыстава «Родны склон»


Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка Някрасава, 3) запрашае 22 лютага ў 18.00 на адкрыццё новага выставачнага праекта «Родныя склон».

Фотавыстава «Родны склон»

«Родны склон» – групавы праект, які аб'яднаў 11 беларускіх аўтараў, закранаючых у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і і роднасных адносін. Фатаздымкі, відэа, інсталяцыі, якія складаюць экспазіцыю, дазваляюць нам даследаваць адлюстраванне, структуру, дынаміку сям'і і «сямейнасці», а таксама ўбачыць аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, іншымі словамі тое, што хаваецца за афіцыйным вобразам сям'і ў працах беларускіх фатографаў і мастакоў.

Фотавыстава «Родны склон». Фота: Валерыя Мітэльман
Фота з серыі Валерыі Мітэльман «Сямейныя повязі», 2009 год

Фотавыстава «Родны склон». Фота: Вiктар Гіліцкі
Фота з серыі Віктара Гіліцкага «Апошні візіт»

Удзельнікі праекта:

  • Ганна Бундзелева
  • Віктар Гіліцкі
  • Жанна Гладко
  • Сяргей Кажамякін
  • Вольга Кірылава
  • Валерыя Мітэльман
  • Юлія Назарава
  • Уладзімір Парфянок
  • Вольга Савіч
  • Ігар Саўчанка
  • Сяргей Язлавецкі

Куратарская група: Дзіна Даніловіч, Уладзімір Парфянок, Алена Пратасевіч

Мерапрыемства ў Facebook >>

Адкрыццё: 22 лютага (чацвер) а 18
Даступная для прагляду: да 17 сакавіка 2018 года
Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. Някрасава, 3)
Час працы: 11.00-19.00, серада 13.00-21.00 (выхадныя: нядзеля, панядзелак)

Уваход на выставу па квітках НЦСМ


Фотавыстава «Родны склон»
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки Фотавыстава «Родны склон»