Баннер

главная новости выставки World Press Photo ў Мінску / фотавыстава

World Press Photo ў Мінску / фотавыстава


Даты: 11 снежня-31 снежня 2013 года
Месца: прастора ЦЭХ, (г. Мiнск, пр. Незалежнасці, 58, к.6, былы класцер МЕ100)

11 снежня 2013 кіраўнік праектаў WPPh Эрык дэ Круйф адкрые World Press Photo ў Мінску. Выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу фотожурналістакі будзе адкрытая да 31 снежня.

World Press Photo ў Мінску / фотавыстава

Выстава World Press Photo, сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі, штогод праходзіць у ста гарадах розных краін.

У гэтым годзе прэміі ў дзевяці тэматычных катэгорыях былі прысуджаныя 54 фатографам 33 розных нацыянальнасцяў з наступных краін: Аргентына, Аўстралія, Бельгія, Бразілія, В’етнам, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Данія, ЗША, Іярданія, Інданезія, Індыя, Іран, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Малайзія, Мексіка, Нідэрланды, Палестынскія тэрыторыі, Партугалія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Турцыя, Францыя, Чылі, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.

Агульна, у гэтым годзе на конкурс World Press Photo быў дасланы 103 481 фотаздымак ад 5666 фатографаў са 124 краін.

Даведка

World Press Photo - незалежная некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Амстэрдаме, створаная ў Нідэрландах у 1955 годзе.

Штогод World Press Photo запрашае фатографаў з усіх канцоў свету прыняць удзел у нашым конкурсе — першым міжнародным спаборніцтве ў галіне фотажурналістыкі. Ацэнка ўсіх работ праводзіцца ў Амстэрдаме незалежным міжнародным журы, якое складаецца з 19 экспертаў. Узнагароджаныя фотаздымкі выстаўляюцца на штогадовай мабільнай фотавыставе, якая экспануецца ў 100 гарадах 45 краін свету са шматмільённай аўдыторыяй.

Наша дзейнасць уключае ў сябе таксама арганізацыю штогадовага конкурсу мультымедыйных праектаў, правядзенне розных тэматычных выстаў і садзейнічанне развіццю фотажурналістыкі шляхам правядзення адукацыйных праграм. Наша мэта — натхніць на ўспрыманне свету праз прызму высокаякаснай фотажурналістыкі. World Press Photo ставіць перад сабой задачу падтрымліваць і прасоўваць высокія стандарты ў фотажурналістыцы і дакументальнай фатаграфіі ва ўсім свеце. Мы імкнёмся абудзіць у шырокай грамадскасці цікавасць да працы фатографаў і садзейнічаць свабоднаму абмену інфармацыяй.

На нашым сайце www.worldpressphoto.org вы можаце атрымаць больш поўную інфармацыю пра World Press Photo, пра фотаздымкі, якія атрымалі ўзнагароды, а таксама прачытаць інтэрв’ю з фатографамі і пазнаёміцца з удакладненым графікам правядзення фотавыстаў.

Спонсары World Press Photo: Нацыянальная латарэя Нідэрландаў, Canon

***

Выстава ў Мінску ладзіцца пры фінансавай падтрымцы амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Інфармацыйныя спонсары выставы ў Мінску: партал TUT.BY і радыё UNISTAR. Вялікая падзяка брэнду DEPPA за падтрымку выставы.

Выстава працуе: 10.00-22.00 будні/выходныя
Тэлефон для даведак: + 375 29 68 68 333
Кіраўнік праекта Андрэй Лянкевіч, + 375 29 384 38 07

World Press Photo ў Мінску / фотавыстава

абмеркаваць на форуме zнята



World Press Photo ў Мінску / фотавыстава
 


поиск по сайту

Баннер

Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки World Press Photo ў Мінску / фотавыстава